Урад «Грамадзянскай платформы», якая зраз з’яўляецца асноўнай апазіцыйнай сілай у Польшчы, ў 2011 годзе дапусціў расійскія фірмы да прыватызацыі канцэрну Lotos. З рассакрэчанага запісу міністра дзяржаўных актываў Аляксандра Града, доступ да якой атрымалі журналісты радыёстанцыі RMF FM, вынікае, што да працэсу продажу былі дапушчаныя тры фірмы: расійская OJSC TNK-BP з цэнтральным офісам у Маскве, вугорская MOL і галандская Mercuria Energy, расійскія акцыянеры якой дзейнічалі раней у Польшчы як J&S.
«Дакументы паказваюць, што план продажу канцэрна Lotos расяянам быў рэальным планам урада Дональда Туска», – мяркуе намеснік міністра дзяржаўных актываў Мацей Малецкі. У падобным тоне выказваецца цяперашні страшыня праўлення PKN Orlen Даніэль Абайтэк: «Змест дакументаў пацвярджае тое, пра што мы казалі ўжо даўно: урад Туска рыхтаваў гданьскае нафтавае прадпрыемства да продажу, у тым ліку фірмам з Расіі. І не толькі яго! Вяліся перамовы па пытанні нафтаперапрацоўчага заводу ў Мажэйках».
Еўрадэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Зьбігнеў Кузьмюк сказаў, што грамадскі супраціў стрымаў урад Дональда Туска ад продажу канцэрну Lotos расяянам у 2011 годзе. У інтэрв'ю тэлеканалу TVP Info палітык пацвердзіў, што рассакрэчаныя матэрыялы сведчаць аб уваходжанні ў 2011 годзе працэсу продажу Lotos у завяршальную стадыю. Пра сітуацыю дзесяцігадовай даўніны з імаверным продажам энергетычнай карпарацыі Lotos пісалі на партале радыё RMF FM.
эж